
Отмечая литературные юбилеи 2026 года, не только вспоминаем писателей по именам,
но и перечитываем их произведения!
АПРЕЛЬ / КРАСАВІК 2026
2 апреля – Международный день детской книги. Отмечается с 1967 года в день рождения Г. Х. Андерсена по решению Международного совета по детской книге – IBBY.
6 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун (1946 – 2011), беларускай пісьменніцы, літаратуразнаўцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1986).
Імя Валянціны Коўтун увайшло ў беларускую літаратуру ў сярэдзіне 1960-х гадоў і стала адным са знакавых у яе гісторыі. Трываласць памяці пра пісьменніцу ўгрунтавана яе таленавітымі творамі, тым, што свой творчы лёс звязала з вялікімі дзяячкамі беларускага народа Еўфрасінняй Полацкай і Алаізай Пашкевіч (Цёткай), тым, што сама несла народу асвету і сцвярджала ўпэўненасць у перамозе Дабра.
Коўтун Валянціна Міхайлаўна (па мужу Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 года ў вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў Міхаіла Фёдаравіча і Ганны Раманаўны Колтунаў. Сем класаў будучая паэтэса скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а пасля пераводу бацькоў на працу ў Жабчыцкую пачатковую школу, вучылася ў бліжэйшай Малоткавіцкай СШ, якую скончыла ў 1963 годзе. 1 верасня таго ж года Пінскім райана была накіравана на працу піянерважатай у Паршэвіцкую СШ (цяпер Бярозавіцкая), дзе працавала да верасня 1964 года. У верасні 1964 стала студэнткай рускага аддзялення філалагічнага факультэта Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко. 9 красавіка 1968 года, шляхам пераводу з Львоўскага ўніверсітэта, была залічана на 4 курс рускага аддзялення філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверстэта. Поўны курс універсітэта скончыла ў 1969 годзе і была накіравана на працу настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Гудагайскую вячэрнюю школу Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Але да працы ў названай школе не прыступіла і была перанакіравана ў Варнянскую сярэднюю школу таго ж Астравецкага раёна. 25 жніўня 1970 года на падставе ўласнай заявы была звольнена з працы настаўніка і ўжо на наступны дзень залічана на пасаду літаратурнага кансультанта ў рэдакцыю “Сельскай газеты”. У газеце Валянціна Міхайлаўна працавала амаль 6 гадоў. Гэта былі гады яе актыўнай творчай працы і творчага сталення, калі выйшла ў друку некалькі дзесяткаў паэтычных твораў, першы зборнік “Каляровыя вёслы”, адбылося многа знакавых сустрэч і падзей, якія адыгралі ў лёсе пісьменніцы выдатную ролю. Важным у яе жыцёвым выбары быў пераход 16 ліпеня 1976 года на пасаду літаратурнага супрацоўніка часопіса “Полымя”. Праз тры гады, 3 верасня 1979, В.М.Коўтун была прызначана на пасаду рэдактара крытыкі і літаратуразнаўства названага часопіса. У гэты ж перыяд яна скончыла завочна аспірантуру БДУ і ў 1979 годзе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Паэтычная структура беларускай пазаабрадавай песні пра каханне”.
3 лістапада 1982 года стала намеснікам галоўнага рэдактара толькі што створанага выдавецтва “Юнацтва”. Але на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара прабыла нядоўга і папрасілася на больш актыўную творчую працу з аўтарамі. Так 19 красавіка 1983 года была пераведзена на пасаду загадчыка рэдакцыі літаратуры для юнацтва. Адпрацаваўшы ў выдавецтве сем гадоў, 29 снежня 1989 звольнілася з фармулёўкай “у сувязі з выхадам на творчую працу”. Узяўшы кароткую паўзу, В.М.Коўтун 14 мая 1990 года вярнулася да працы ў часопісе “Полымя” ў якасці старшага рэдактара аддзела прозы і з 1 снежня гэтага ж года стала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства. 2002 год прынёс вялікія змены ў жыццё літаратурнай перыёдыкі Беларусі. Рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”, часопісаў “Полымя”, “Нёман”, “Маладосць” і інш. былі аб’яднаны ў адзіную Рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову “Літаратура і мастацтва” і Валянціна Коўтун, не пакідаючы свайго працоўнага месца, 17 ліпеня 2002 года была залічана рэдактарам аддзела “рэдакцыя часопіса “Полымя” названай рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы. Для пісьменніцы гэта быў вельмі няпросты перыяд: арганізацыйныя складанасці новастворанай РВУ, унутраныя канфлікты моцна адбіваліся на творчых планах. 29 кастрычніка 2003 года В.М.Коўтун звольнілася з працы ў РВУ па ўзгадненні бакоў, каб цалкам прысвяціць час ажыццяўленню творчых задум. Пісьменніца працуе над раманам “Пакліканыя”, драматычнымі творамі, цыклам вершаў “Малітва да Калымы”, якія яна стварыла пад імем Лесі Беларускі. Праз тры гады В.М.Коўтун зрабіла яшчэ адну спробу вярнуцца да рэдакцыйнай працы. 6 сакавіка 2006 года яна была прынята на пасаду рэдактара аддзела “рэдакцыя часопіса “Маладосць” Рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы “Літаратура і мастацтва”. Па сканчэнні працоўнай дамовы 5 сакавіка 2007 года яна звольнілася і больш да рэдакцыйнай працы не вярталася.
Першыя паэтычныя творы В.М.Коўтун надрукавала ў 1966 годзе ў львоўскай газеце “Ленінська молодь” у перакладзе на ўкраінскую мову. У гэтым жа годзе яе вершы з’явіліся ў газеце “Літаратура і мастацтва” (“Чорны бусел”, “Золак – лось сахаты…”, “Над вёскаю зялёныя аблокі…” і інш.) і газеце “Чырвоная змена”. Выдала зборнікі вершаў і паэм “Каляровыя вёслы” (1971), “На ўзлёце дня” (1977), “На зломе маланкі” (1981), “Мы робім казку” (1983), “Метраном” (1985), “Вясёлы заасад”(1986), “Лісты да цябе” (1988), “Свяча любові” (2006), “Малітва да Калымы” (2009). За кнігу “Метраном” паэтэса ў 1986 годзе была адзначана Літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А.Куляшова.
В.М. Коўтун з’яўляецца аўтарам шэрагу празаічных твораў, сярод якіх раман “Крыж міласэрнасці” (1988), прысвечаны выдатнай беларускай паэтэсе і грамадскай дзяячцы Алаізе Пашкевіч (Цётцы), раман “Пакліканыя” (2007), прысвечаны беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай, а таксама шматлікія апавяданні, частка якіх склала выдадзены ў 1988 годзе зборнік “Калінавая гронка залатая”. Апошнія гады жыцця В.М.Коўтун працавала над раманам пад рабочай назвай “Над садам Іарданскім”, які так і не быў завершаны.
Выявіла сябе В.М.Коўтун і як таленавіты драматург. Пра гэта яскрава гавораць яе п’еса “Вясельны хутар”, прысвечаная выдатнай беларускай паэтэсе Яўгеніі Янішчыц, драматычная містэрыя “Крыж Ігуменні”, драма “Шлях палачанкі”, якая атрымала назву першага беларускага хрысціянскага эпасу. Валянціна Міхайлаўна стварыла сцэнарыі і лібрэта паводле сваіх раманаў “Крыж міласэрнасці” і “Пакліканыя”, а ў 1994 годзе па яе, сумесна з Ф.Коневым, сцэнарыі па рамане “Крыж міласэрнасці” быў пастаўлены аднаіменны фільм.
В.М.Коўтун вядомая і як перакладчыца мастацкай літаратуры з балгарскай, літоўскай, польскай, рускай, украінскай і іншых моў.
Выдатны ўнёсак зрабіла В.М.Коўтун і ў беларускае літаратуразнаўства. Яе даследчыцкаму пяру належаць працы па гісторыі беларускай літаратуры і міжлітаратурных сувязяў, народнай творчасці, сярод якіх “Святло народнага слова:Паэтычны лад беларускай народнай песні” (1984), “Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі” (1987), шматлікія артыкулы аб творчасці Цёткі, Янкі Купалы, Максіма Танка, Пімена Панчанкі і інш.
Творчую, навуковую і рэдакцыйную працу В.М.Коўтун сумяшчала з актыўнай грамадскай працай. У 1993 годзе па яе ініцыятыве і пад яе кіраўніцтвам быў створаны Усебеларускі жаночы фонд Еўфрасінні Полацкай, культурна-асветніцкая грамадская арганізацыя, якая плённа працавала да 2005 года. За дванаццацігадовы перыяд дзейнасці Фонду, і найперш неверагоднымі стараннямі В.М.Коўтун, арганізоўвалася асветніцкая праца сярод насельніцтва, праводзіліся міжнародныя кангрэсы, канферэнцыі, творчыя сустрэчы, наладжвалася міжнароднае супрацоўніцтва, на выдатным узроўні тварылася народная дыпламатыя. У гэты перыяд В.М.Коўтун праявіла сябе і як лідар беларускага жаночага руху і яго палымяны публіцыст.
Выдатная дачка свайго народа, нястомная працаўніца Валянціна Міхайлаўна Коўтун пайшла з жыцця раптоўна 30 красавіка 2011 года, адсвяткаваўшы толькі што свой шасцідзесяціпяцігадовы юбілей. Нам пакінула мноства шчырых і светлых твораў і вялікі прыклад працалюбства, волі, самаахвярнасці і бязмежнай любові да Чалавека. 
Крыніца:
Белорусский государственный архив-музей литературы и искусства - Жыццё на зломе маланкі
15 апреля – 140 лет со дня рождения Николая Степановича Гумилёва (1886–1921), русского поэта, прозаика, переводчика и литературного критика, основоположника школы акмеизма.
Его творчество повлияло на многих современников, включая таких знаковых авторов, как Анна Ахматова и Осип Мандельштам. Считается, что Серебряный век закончился после смерти Гумилева. Поэт был первым мужем Ахматовой и отцом их общего сына Льва Гумилева — писателя, переводчика и этнолога.
Гумилев родился в дворянской семье. Его отец был корабельным врачом, много путешествовал по миру и часто рассказывал сыну о жизни в дальних странах. Эти истории будоражили воображение маленького Гумилева. Из‑за частых болезней он редко выходил из дома, поэтому большую часть времени проводил за книгами и в своих фантазиях. Вождь индейцев, конкистадор, отважный рыцарь, благородный разбойник — такие роли примерял на себя будущий поэт, полностью вживаясь в выбранный им образ.
В гимназические годы Гумилев не отличался любовью к учебе. Он не интересовался ничем, кроме литературы и рисования. За это его сначала оставили на второй год, а позже даже включили в список на отчисление. Заступился за нерадивого ученика директор гимназии — известный писатель Иннокентий Анненский. Ему нравились первые стихотворные опыты Гумилева — директор верил, что в будущем юноша сможет стать отличным поэтом.
Еще одним известным литератором, который выдал кредит доверия начинающему коллеге, стал поэт Валерий Брюсов. Он написал рецензию на первый сборник стихов Гумилева «Путь конквистадоров», в которой отметил несколько удачно найденных образов и предрек автору большое будущее. После этого между поэтами завязалась переписка, которая переросла в дружбу. Впоследствии, став знаменитым поэтом, Гумилев стыдился своего дебютного сборника. Он выкупил и сжег все экземпляры, которые смог отыскать.
Но не все опытные литераторы так тепло приняли молодого поэта. Зинаида Гиппиус, Дмитрий Мережковский и другие символисты едко критиковали творчество Гумилева, чем оттолкнули его от себя и своего движения. Через некоторое время он и вовсе ушел в оппозицию символистам, создав акмеизм. Представители этого направления отказались от многозначных образов, недосказанности и мистики, свойственных символистам, в пользу предметных образов, определенности и точного подбора слов. Самые известные акмеисты — Ахматова, Мандельштам и Владимир Нарбут — входили в организованный Гумилевым кружок «Цех поэтов». Его название было выбрано не случайно — участники объединения считали, что поэзия — это ремесло, а потому ее основам можно научить других. Среди учеников Гумилева был Георгий Иванов — самый знаменитый поэт русского зарубежья.
С детства Гумилев мечтал путешествовать. И, когда он вырос, у него появилась такая возможность — поэт отправился в Африку. Во время первой поездки он посетил Египет, Сомали и Эфиопию, где Гумилева принял сам император Менелик II. Пребывание поэта на Черном континенте окутано множеством мифов. Охота на акул, прохождение через пещеру, из которой не могут выбраться грешники, ухаживания за женой местного чиновника — все эти слухи пускал о себе сам поэт. Второй раз Гумилев отправился в Африку уже официально — в статусе посланника Академии наук. Впечатления от путешествий поэт запечатлел в стихах и путевых записях.
После начала Первой мировой войны Гумилев отправился добровольцем на фронт, хотя из‑за проблем со здоровьем мог бы остаться в тылу. Этот выбор не приняла его жена Ахматова, которая иронично отзывалась о патриотизме мужа и о его боевых заслугах. Меж тем они были весьма впечатляющими — за мужество, проявленное на поле брани, Гумилева наградили двумя Георгиевскими крестами.
Февральская революция застала поэта за границей — тогда он служил в Греции. Во время Октябрьской революции он находился в Париже, куда вскоре стали приезжать русские эмигранты. Гумилев был дворянином, убежденным монархистом и исповедовал православие, поэтому никто из его вновь прибывших во Францию соотечественников не ожидал, что он решит вернуться на родину.
Невзирая на опасность, поэт поехал в Петроград. Там он развелся с Ахматовой, женился во второй раз, возглавил местное отделение Всероссийского союза поэтов и работал в издательстве «Всемирная литература», куда его пригласил Максим Горький. Однако, несмотря на явную угрозу преследования со стороны властей, Гумилев даже не пытался скрывать своих убеждений — публично называл себя монархистом и крестился на храмы. Поэт считал, что большевики не посмеют тронуть такого известного литератора, как он.
Однако его арестовали, обвинили в участии в Петроградской боевой организации и расстреляли. Не помогло даже вмешательство влиятельных защитников, в числе которых был и главный пролетарский писатель Горький. Из‑за обвинений в контрреволюционной деятельности в советские годы произведения писателя не переиздавались. Они стали доступны читателям лишь во время Перестройки. Позже, в 1992 году, дело Гумилева признали сфабрикованным, а его самого посмертно реабилитировали.
21 апреля – 210 лет со дня рождения Шарлоты Бронте, английской поэтессы и романистки (1816–1855).
Одна из самых известных представительниц английского романтизма и реализма.
Ключевые темы творчества: женская независимость и эмансипация, внутренняя красота против внешней, социальное неравенство, сихологический реализм.

Автор книг: «Джейн Эйр», «Шерли», «Виллет», «Учитель», «Городок», «Эмма» (неоконченное) и др.
22 красавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Федасеенкі, беларускага пісьменніка, аўтара шматлікіх апавяданняў і такіх раманаў, як «Дубовая града» (1985), «Віхры на скрыжаваннях» (1970), «Пасля смерчу» (1975), «Мутныя росы» (1999), члена Саюза пісьменнікаў, кавалера ордэнаў Чырвонай Зоркі, Вялікай Айчыннай вайны І ступені, Ганаровага грамадзяніна Жодзіна.
Нарадзіўся Уладзімір Федасеенка ў вёсцы Мормаль Жлобінскага раёна. Пасля васьмі класаў пачаў пісаць вершы, але саромеўся каму-небудзь іх паказваць. Пачалася вайна — і ўсё жыцце пайшло, здавалася, зусім іншым шляхам. На гэты час трэба было забыцца на вершы — не было ні алоўка, ні паперы, ні вольнага часу. З пачатку ліпеня 1941 года пятнаццацігадовы юнак стаў разведчыкам Жлобінскага знішчальнага батальёна. Аднойчы, пры выкананні даручанага задання, трапіў у палон, але здолеў уцячы.
З 1941 года Уладзімір Федасеенка стаў партызанам атрада «Смерць фашызму», а з вясны 1943-га — камандзірам дыверсійнай групы партызанскага атрада імя Жукава брыгады імя Панамарэнкі. У лістападзе 1943 года быў паранены. Пасля лячэння вярнуўся на малую радзіму. Дом не захаваўся — яго спалілі немцы, бацька быў на фронце, а маці з меншымі дзецьмі — у эвакуацыі. Дапамогі чакаць не было адкуль. Атрымоўваў грошы за медалі, 35 рублёў у месяц, але трэба было вучыцца ці ўладкоўвацца на працу.
Будучы пісьменнік вырашыў ажыццявіць задуму дзяцінства — стаць мараком. Паступіў у Гомельскі рачны тэхнікум, але да мора было далёка, таму ўладкаваўся ў Гомельскі абкам камсамола.
Каб дабіцца большага ў жыцці, узяў камандзіроўку ў Мінск. Здаў экзамены ў юрыдычны інстытут…
Вучоба працягвалася нядоўга. Праз год з’явілася магчымасць паступіць у Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, але туды не бралі студэнтаў. Таму Уладзімір Федасеенка забраў дакументы з інстытута.
Ккалі закончыў партыйную школу, яго выклікаў Пётр Машэраў і прапанаваў стаць загадчыкам сектара маладзёжнага друку ЦК ЛКСМБ. На гэтай пасадзе працаваў два гады, пасля чаго зноў Пётр Міронавіч прапанаваў стаць сакратаром абкама камсамола ў Маладзечна. Але ён адмовіўся.
Тады Машэраў прапанаваў заняць пасаду адказнага сакратара і намесніка рэдактара газеты «Піянер Беларусі». Менавіта адсюль і пачынаецца шлях Уладзіміра Федасеенкі як пісьменніка. Больш пяцідзесяці гадоў Уладзімір Канстанцінавіч прысвяціў творчай працы. У некаторых творах ён зноў і зноў вяртаўся да ваеннай тэматыкі, не ўпускаючы ніводнага пражытага моманту, пачуцця, эмоцыі. Яго творы — гэта напамін пра былыя гады, ваеннае ліхалецце, пасляваенныя цяжкасці.
На пытанне «Што вы можаце пажадаць маладым пісьменнікам?» Уладзімір Канстанцінавіч у адным з інтэрв'ю адказаў: «Хачу пажадаць не толькі пісьменнікам, а і ўсім людзям: павагі і любові адно да аднаго».
Крыница:
Уладзімір Федасеенка: паміж былым і сучасным
23 апреля – Всемирный день книги и авторского права. Отмечается с 1969 года по решению ЮНЕСКО.
Книга всегда была инструментом мечтателей. Одни отпускали фантазию в полет, сочиняя невероятные истории и придумывая необычные миры. Другие, погружаясь в чтение, совершали увлекательные путешествия не выходя из дома. Книги сближают людей на разных континентах, помогают лучше понять себя и окружающих, устанавливают невидимые связи между реальностью и фантазией.
В этот день в 1616 году ушли из жизни М. Сервантес, У. Шекспир и Инка Гарсиласо де ла Вега. Это также день рождения или смерти таких известных авторов, как Морис Дрюон, Хальдоур Лакснесс, Дж. Пла и Мануэль Мехиа Вальехо.
Вполне естественно, что проходившая в 1995 году в Париже Генеральная конференция ЮНЕСКО решила отдать в этот день дань уважения книгам и авторам, призывая всех, и особенно молодежь, находить удовольствие в чтении и уважать незаменимый вклад тех, кто содействовал социальному и культурному прогрессу человечества. Тогда и был учрежден Всемирный день книги и авторского права и Премия ЮНЕСКО за пропаганду идеалов терпимости в детской и юношеской литературе.
Благодаря книге мы получаем доступ не только к знаниям, но и идеям, духовным и моральным ценностям, к пониманию красоты и творческим достижениям человека. Носитель информации, основа образования и творчества, книга даёт возможность каждой культуре рассказать о себе, знакомит с обычаями и традициями разных народов.
В настоящее время День книги отмечают в более чем ста странах миллионы людей, объединенных в сотни различных ассоциаций, его отмечают в школах и университетах, государственных учреждениях образования и культуры, профессиональных организациях и на частных предприятиях.
Ежегодно число различных инициатив и мероприятий, приуроченных к этому Дню растет, расширяется их география проведения. Среди самых популярных во многих странах мира традиционно — это книжные ярмарки и выставки, публичные чтения и презентации произведений мировых классиков литературы и различные культурно-развлекательные мероприятия.
Существует еще одна традиция у сегодняшнего праздника — ежегодно, начиная с 2001 года, в этот день называется город, которому присвоено звание Мировой столицы книги (присуждается на 1 год). В отборочный комитет входят представители ЮНЕСКО и трех международных профессиональных книгоиздательских организаций — Международного союза издателей (МСИ), Международной федерации библиотечных ассоциаций и учреждений (ИФЛА) и Международной федерации книготорговцев (МФК).
Присвоение этого звания является свидетельством желания городов содействовать развитию книгоиздательского дела и чтения, а также сотрудничества между основными партнерами в книгоиздательском деле. Мировыми столицами книги становились очень разные города: Мадрид (Испания), Александрия (Египет), Нью Дели (Индия), Монреаль (Канада), Богота (Колумбия), Бейрут (Ливан), Любляна (Словения), Буэнос Айрес (Аргентина), Ереван (Армения), Бангкок (Таиланд), Порт-Харкорт (Нигерия), Вроцлав (Польша), Афины (Греция), Шарджи (ОАЭ), Тбилиси (Грузия), Гвадалахара (Мексика), Аккра (Гана), Страсбург (Франция) и другие.
23 красавіка – 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі, пісьменніка (1886-1941).
Змітрок Бядуля (сапраўднае прозвішча і імя плаўнік Самуіл Яфімавіч) нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай небагатай яўрэйскай сям'і. Будучы пісьменнік вучыўся ў навучальных установах яўрэйскай абшчыны.
З дзяцінства Змітрок вельмі любіў чытаць кнігі. Яшчэ хлопчыкам ён пачаў пісаць вершы. Але вырашальную ролю ў яго лёсе адыграла знаёмства з газетай "Наша Ніва", дзе быў апублікаваны першы мастацкі твор пісьменніка - абразок"спяваюць начлежнікі".
У канцы 1912 года Змітрок Бядуля пераехаў у Вільню, дзе працаваў у выдавецкім таварыстве, быў сакратаром газеты "Наша Ніва", рэдактарам якой у той час быў Янка Купала. Янка Купала і Змітрок Бядуля жылі ў цяжкіх матэрыяльных умовах. На ежу не хапала грошай, часам на абед ці вячэру іх запрашала да сябе Цётка (паэтка Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч. - Прыма. БЕЛТА). На яе кватэры адбываліся цікавыя літаратурныя сустрэчы, таварыскія вечары. Купала вельмі паважаў Змітрака Бядулю за яго талент і працавітасць, але ў той жа час часам папракаў за мяккасць характару. Калі ў 1920 годзе Купала моцна захварэў, Змітрок Бядуля часта наведваў яго і дапамагаў чым мог.
Змітрок любіў прыязджаць дадому пагасціць у маі, калі ўся прырода расцвітала. Яго прыезд быў вялікім святам не толькі для сям'і, але і для ўсёй моладзі. Як толькі даведваліся хлопцы і дзяўчаты, што прыехаў Бядуля, яны збіраліся ў яго бацькоўскай хаце па вечарах. Змітрок распавядаў пра Вільню і чытаў свае вершы і апавяданні. Сёстры спявалі, а бацька іграў на скрыпцы і ўсе танцавалі. Бядуля вельмі любіў дзяцей і часам выступаў перад імі.
Да ранняй лірыцы Змітрака Бядулі адносіцца яго першы зборнік імпрэсіяністычных замалёвак"Узоры". У ім выяўляецца светаадчуванне героя-Рамантыка, асуджэнне сацыяльнай няроўнасці, разлад героя з рэчаіснасцю.
Сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі апавяданні Змітрака Бядулі" Пяць лыжак заціркі"," Маладыя дрывасекі"," летапісцы","на Каляды да сына". У гэтых апавяданнях пісьменнік малюе цяжкую, невыносную, без усялякай надзеі на будучыню жыццё.
У 1915 годзе Змітрок Бядуля вярнуўся ў родны Пасадзец, а праз некаторы час пераехаў у Мінск, дзе ўдзельнічаў у працы Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Жыў на адной кватэры з Максімам Багдановічам. Яны абодва вельмі любілі родную Беларусь і не толькі марылі пра яе светлую будучыню, але і змагаліся за яго. Змітрок Бядуля працаваў у газеце "Савецкая Беларусь", рэдагаваў дзіцячы часопіс "Зоркі" і краязнаўчы часопіс "Наш край".
Адначасова Змітрок Бядуля працягваў літаратурную дзейнасць. Сучасным чытачам малавядомыя яго песні і патрыятычныя вершы, уключаныя ў 1922 годзе ў зборнік "пад родным небам", якія пазней не публікаваліся. Гэта публіцыстычныя, грамадзянскія вершы-заклікі, санеты патрыятычнага гучання.
У 1920-1930 - я гады Змітрок Бядуля напісаў некалькі паэм "Беларусь", "дзед", "у Ясных Крушнях", у якіх супрацьпастаўляў цяжкае, беспрасветнае дарэвалюцыйнае жыццё новаму-светламу і шчасліваму. Пісьменніка прыцягвала вусная народная творчасць, Міфалогія, этнаграфія, краязнаўства. Цалкам на этнаграфічным і фальклорным матэрыяле створана паэма Змітрака Бядулі"Ярыла". На багатым фальклоры Палесся заснаваны яго твор"Палескія байкі". Пытаннях этнаграфіі і фальклору прысвяціў пісьменнік і шэраг артыкулаў, а ў 1924 годзе выдаў асобную кнігу "Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках".
Значнай з'явай у беларускай літаратуры стала аповесць Змітрака Бядулі" Салавей", прысвечаная мінуламу, дзікім часах прыгоннага права. Гэта цікавае, змястоўнае, казачнае, прыгодніцкі і рамантычны твор. Па матывах гэтай аповесці Міхаілам Крошнерам пад кіраўніцтвам дырыжора Іллі Гітгарца быў пастаўлены балет" Салавей", прэм'ера якога адбылася 11 мая 1939 года на сцэне Мінскага тэатра оперы і балета. А яшчэ ў 1937 годзе на сцэне Купалаўскага тэатра з выключным поспехам прайшла прэм'ера спектакля "Салавей", у якім прымалі ўдзел лепшыя акцёры тэатра.
Таксама выдаваліся зборнікі апавяданняў Змітрака Бядулі" апавяданні"," Делегатка","незвычайныя гісторыі". Незайздросны лёс выпаў на долю сацыяльна-псіхалагічнага рамана "Язэп Крушынскі". Тагачасная крытыка папракала аўтара на слабую ідэйнасць твора, недастатковае адлюстраванне класавай барацьбы і калектывізацыі. Пасля даследчыкі творчасці Змітрака Бядулі абверглі гэтыя абвінавачванні, але ў той час пісьменнік хваравіта перажываў нападкі крытыкаў.
Змітрок Бядуля ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускага краязнаўства і распрацоўку праблем узаемаўплыву беларускай і яўрэйскай культуры, адным з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да паказу лёсу сялянства ва ўмовах вялікіх сацыяльных пераўтварэнняў. Ён актыўна выступаў у падтрымку ідэй беларускага адраджэння. Змітрок Бядуля адным з першых у Беларусі ў 1939 годзе быў узнагароджаны за літаратурную творчасць ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У канцы 1930-х гадоў Змітрок Бядуля напісаў дзве аўтабіяграфічныя аповесці "Фронт набліжаецца" і "У дрымучых лясах". Апошнім яго творам стала аповесць-казка" Серебряная табакерка", напісаная ў 1940 годзе. Упершыню яна цалкам была апублікаваная толькі ў 1953 годзе. У аснову сюжэту аповесці ляглі запазычаныя з фальклорных запісак Аляксандра Сержпутоўскага матывы народнай казкі пра тое, як дудар-палешук зачараваў смерць. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку" Серебряная табакерка " можна лічыць духоўным завяшчаннем пісьменніка нашчадкам.
Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы. На словы паэта Кампазітары Уладзімір Алоўнікаў, Канстанцін Галкоўскі, Уладзімір Тэраўскі, Рыгор Пукст напісалі шматлікія песні.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Змітрок Бядуля вымушаны быў пакінуць Беларусь. Ён памёр у эвакуацыі каля Уральска 3 лістапада 1941 года, дзе і быў пахаваны. Змітрака Бядулю хаваў Віцебскі Коласаўскі тэатр, які ў той час быў на гастролях ва Уральску. 3 лістапада 2020 года ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія перапахавання праху Змітрака Бядулі. Развітанне з класікам праходзіла ў філіяле музея гісторыі беларускай літаратуры "Беларуская хатка". У гэтым доме ён жыў і працаваў з 1914 па 1918 год. Для перапахавання парэшткаў пісьменніка разглядаліся тры пляцоўкі, аднак найбольш удалай сталі ўсходнія могілкі Менска. Тут пахаваны шматлікія выбітныя літаратары, як, напрыклад, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў.
30 красавіка – 145 гадоў з дня нараджэння Янкі Журбы, паэта, перакладчыка (1881-1964).
Янка Журба нарадзіўся 30 красавца 1881 года у в. Купніна Лепельскага павета (цяпер у межах Чашнікаў). Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў на Віцебшчыне ў пачатковых школах. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (1906¬1909, Чарнігаўская губерня) працаваў выкладчыкам рускай мовы i літаратуры ў старэйшых класах гарадскіх i пачатковых вучылішчаў Украіны, Беларусі, Расіі, у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР (1921-1922), інспектарам Бабруйскага, затым Калінінскага (Клiмавiчы) акруговых аддзелаў народнай асветы (1923-1927), выкладчыкам у Чэрыкаўскай сямігадовай школе, у Магілёўскім медыцынскім вучылішчы (1927-1934).
У 1934 годзе пераехаў у Мінск, працаваў у 1нстытуце мовазнаўства АН БССР. З-за хваробы вачэй быў змушаны у 1937 годзе пакінуць працу. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939 года. З 1941 года i пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, быў настаўнікам спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Слабада пад Полацкам i ў Полацку ў сваякоў i манашак зачыненага Свята-Еўфрасінеўскага манастыра. У апошнія гады цярпеў вялікую нястачу i жыў у доме састарэлых у Полацку. Пахаваны на Ксавер'еўскіх могілках у Полацку.
Дэбютаваў этнаграфiчнымi нарысамi ў 1902 годзе (газета “Витебские губернские ведомости”). Па-беларуску пачаў пісаць у час навучання ў Глухаўскім інстытуце, першы беларускі верш “На беразе Дзвіны” быў надрукаваны ў 1909 годзе (газета “Наша ніва”). У дакастрычніцкай паэзіі Янкі Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасць, аптымістычны погляд на свет, жаданне ператварэнняў. У паслярэвалюцыйны час друкуецца з 1921 года ў газеце “Савецкая Беларусь”, з 1922 года - у часопісе “Полымя” i шш. Аўтар зборнікаў паэзіі “Заранга” (1924), “Ясныя шляхі’ (1959), “Вершы” (1970), “Роднае” (1980), “Мая песня” (1984); кніжак вершаў для дзяцей: “Ластаўка” (1950), “Сонечная раніца” (1955), “Светлыя дні” (1959).


